ДУА “Кіцінскі дзіцячы cад – базавая школа Жлобінскага раёна”
Прылады працы нашых продкаў-беларусаў
( Матэрыялы для правядзення і прэзентацыі праекта для этнаграфічнага кутка”Спадчына” )
Выканалі вучні 6 класа
Мэты праекта:
навучанне самастойнаму авалоданню ведамі па матэрыялах з энцыклапедый, паказ практычнага прымянення атрыманых ведаў і набыццё даследчыцкіх уменняў у працэсе сумеснай дзейнасці; развіццё навыкаў звязнага маўлення, папаўненне слоўнікавага запасу;
абудзіць цікавасць вучняў да гістарычнага мінулага свайго народа, яго побыту; выхаванне павагі да памяці продкаў, роднай мовы.
Час падрыхтоўкі праекта — адзін месяц.
Этапы падрыхтоўкі і абароны праекта.
1. Праектная ініцыятыва: абмеркаванне тэмы праекта (“Прылады працы нашых продкаў-беларусаў”).
2. Вызначэнне канчатковага выніку праекта: стварэнне прэзентацыі па тэме.
3. Стварэнне груп, размеркаванне абавязкаў: тэарэтыкі; матэрыялазнаўцы; літаратуразнаўцы.
4. Пабудова групавога навучальнага маршрута:
Навошта? — каб абудзіць цікавасць вучняў да гістарычнага мінулага свайго народа, яго побыту; паглыбіць свае веды, папоўніць слоўнікавы запас;
Пра што даведаемся? — пра прылады працы продкаў-беларусаў, іх назвы і прымяненне;
Каму раскажам? — вучням 2-5 класаў.
5. Размеркаванне заданняў.
6. Збор матэрыялу, кансультацыі настаўніка, дапамога бацькоў, бабуль і дзядуляў.
7. Калектыўнае абмеркаванне выкананай работы. Выбар формы абароны праекта: відэапрэзентацыя, якая суправаджаецца справаздачамі з выкарыстаннем падрыхтаванай нагляднасці (фотаздымкі, прылады працы).
Прэзентацыя (абарона) праекта.
Кіраўнік праекта абгрунтоўвае прычыну выбару тэмы, уступным словам стараецца зацікавіць прысутных.
Літаратуразнаўца. Нам продкаў кемнасць захавала
Шмат весцяў дзіўных з быўшых год,
Хоць гэтых весцяў ўжо нямала
Ў няпамяць кінуў нам народ.
Усё ж яшчэ штось засталося
Унукам з прадзедаў жыцця...
Няхай жа гэтыя калоссі
Мінуць скаранне небыцця!
Няхай той час, што згінуць мусіў
У беспрасветнай векаў мгле,
Для беспрыпыннай Беларусі
Хоць толькі ў песні ажыве.
Збіраць пачнем зярно к зярняці,
Былое ў думах ускрашаць,
Каб быт на новы лад пачаці
Ісеўбу новую пачаць.
Янка Купала
Матэрыялазнаўца.
Беларусы разам з рускімі і украінцамі належаць да ўсходніх славян. Генетычная роднасць, агульнасць гістарычнага лёсу, пастаянныя міжэтнічныя сувязі, падобнасць прыродных умоў, у якіх развіваліся народы, прывялі да выпрацоўкі блізкіх формаў вытворчага, грамадскага і сямейнага побыту, матэрыяльнай і духоўнай культуры, традыцый і звычаяў. Сёння мы спынім увагу на прыладах працы беларусаў. Мы, купляючы ўсё гатовае ў крамах, часам і не здагадваемся, як нашы дзяды і прадзеды ўбіралі ўраджай у полі, як жалі жыта або рабілі масла, як прасавалі бялізну або атрымлівалі ніткі.
Сёння мы паспрабуем адказаць на гэтыя пытанні.
Тэарэтыкі. Традыцыйныя галіны сельскай гаспадаркі Беларусі – земляробства і жывёлагадоўля.
1. Земляробства — галіна сельскай гаспадаркі, асноўны занятак насельніцтва Беларусі са старажытных часоў. У шырокім сэнсе адпавядае раслінаводству і ўключае ворыўнае земляробства, лугаводства, садоўніцтва і лесаводства. Яго аснова — ворыўнае земля-робства, якое грунтуецца на апрацоўцы глебы, уключае сяўбу, догляд пасеваў, уборку, упарадкаванне і захоўванне ўраджаю. Асноўнай цяглавай сілай у земляробстве да сярэ-дзіны XX ст. была рабочая (цяглавая) жывёла — конь і вол. Традыцыйныя земляробчыя прылады — саха, барана, акучнік, матыга, рыдлёўка, серп, каса, вілы, граблі, цэп і іншыя, кожная з якіх была прызначана да пэўнага віду работ.
2. Жывёлагадоўля — галіна сельскай гаспадаркі па развядзенні свойскай жывёлы. Уключае гадоўлю буйной рагатай жывёлы, свіней, авечак, трусоў, коней, птушкагадоўлю, рыбаводства. Жывёлагадоўля забяспечвае насельніцтва прадуктамі харчавання (малако, мяса, масла, яйкі і інш.), лёгкую прамысловасць сыравінай (воўна, скура і інш.), служыць цяглавай сілай (коні), дае асноўныя арганічныя ўгнаенні (гной), з адходаў жывёлагадоўлі атрымліваюць некаторыя кармы (касцяная мука, абястлушчанае малако), лекавыя прэпа-раты (сывараткі, гармоны) і інш. Узнікла ў глыбокай старажытнасці, калі чалавек пачынаў прыручаць дзікіх жывёл, выкарыстоўваць іх для гаспадарчых патрэб. Арганічна спалуча-лася з земляробствам.
Матэрыялазнаўцы. Кожны вучань выступае з уласнымі напрацоўкамі.
1. Бязмен – даўняя ручная рычажная вага. Металічны або драўляны стрыжань з паста-янным грузам(гірай) на адным канцы і кручком ці чашкай для ўтрымання грузу на другім. На стрыжні шкала адліку і рухомая апора — абойма ці драцяная пятля. Карысталіся бязменам пераважна ў народным побыце.
2. Самапрадка - прылада для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах. Прылада для ручнога прадзення льну, воўны, пянькі. У старажытныя часы для гэтага служыла драўляная крыху завостраная палач-ка даўжынёй 20—30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай. Яго выструтвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш. На вытачаных прыстасаваннях дзеля зручнасці і як аздабленне наразалі кольцы-паглыбленні.
3. Хатні ткацкі станок.
4. Сукала – прылада для намотвання нітак на шпульку ткацкага станка.
5. Часала – прылада для раздзялення валакністых матэрыялаў на аддзельныя валокны з мэтай удалення сорных прымясей.
6. Прасніца(на здымку з кудзеляй) - драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі.
7. Верацяно - прылада для ручнога прадзення льну, воўны, пянькі. У старажытныя часы для гэтага служыла драўляная, крыху завостраная палачка даўжынёй 20-30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца, і вострай пяткай. Яго выстругвалі нажом або выточвалі з бярозы, ясеню, грушы і інш.
8. Маслабойка – пасудзіна для збівання масла. Вызначалася разнастайнасцю формаў і канструкцый. Найчасцей – вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, а да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі ці крыжавіну.
9. Ступа. У ёй таўклі проса, каноплі і інш.
10. Рубанак - ручны дрэваапрацоўчы інструмент для струганнем плоскіх альбо фігурных паверхняў.
11. Клешчы – кавальскі інструмент для захоплівання і заціскання жалезных вырабаў пры іх апрацоўцы; тое ж, ўто і абцугі. Бываюць клінковыя і рычажныя.
12. Прас – прылада для разгладжвання складак на тканіне.
Літаратуразнаўцы. Мы адшукалі мастацкія творы і творы фальклору, дзе сустракаюцца розныя назвы прылад працы.
1. У вершы «Жняя» Янка Купала ўславіў хараство маладой працаўніцы, якая шчыруе з сярпочкам у руках «паміж спелых гоняў».
2. А вось урывак з Купалавага твора «Песня жней»: Прагнуўшы ў крук худыя спіны, Сярпом махаючы крывым, Мы, жонкі, ўдовы і дзяўчыны, Пры доўгай постаці стаім...
3. Прылады працы — штодзённыя спадарожнікі жыцця беларуса. Асабліва часта ў народных песнях згадваюцца кросны і ткацтва.
Прывядзём толькі прыклады:
Ой, прыйшла вясна Красна,
Чужыя малодкі
Ткуць кросны.
А я, маладзенька,
Не прала,
Пад лёд кудзелькі
Пускала.
Вецер вее, сонца грэе,
Жыта палавее.
Маладая дзяўчыначка
Работкі не ўмее.
А ні шыці, а ні прасці,
А ні кросны ткаці,
Як зайграюць музыканты
– Першая гуляці.
4. Безумоўна, слухаць аб прыладах працы цікава, нават лёгка, а вось адгадваць загадкі, думаем, складаней.
Зубастыя, а не кусаюцца. (Граблі.)
За сцяною касцяною курачка сакоча. (Церніца.)
Маленькі, крывенькі, гарбаценькі ўсё поле прабег і зноў дамоў прыбег. (Серп.)
Бацька з сажань, матка з пядзень, а дзетак жмень-ка. (Граблі.)
Матэрыялазнаўца.
Вось такі, думаю, даволі незвычайны экскурс зрабілі мы ў гісторыю жыцця нашых бабуль і дзядуляў, але, як кажуць у народзе, лепш адзін раз убачыць, чым сем разоў пачуць.
Спадзяёмся, што вы папоўнілі свой слоўнікавы запас новымі рознымі назвамі сялянскіх прылад працы, якімі ў апошнія гады амаль не карыстаюцца.
Зразумела, што сёння такія прылады працы практычна не выкарыстоўваюцца. Цікавасць яны ўяўляюць галоўным чынам для музеяў. Аднак мы спадзяёмся, што цікавасць застанецца ў вас на доўгі час і вы з задавальненнем будзеце працаваць над новымі праектамі.
Заключнае слова настаўніка — кіраўніка праекта.
Спіс літаратуры Беларуская энцыклапедыя :
у 18 т. — Мінск : БелЭн, 1996—2004. Белорусская ССР.
Краткая энциклопедия.4т.: (редкол.: И.П.Шамякин и др.). – Минск:Бел.сов.энц-я, 1981. – 685с. Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия, 2011.
Беларусы : у 8 т. / рэдкал. : В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск :
Навука і тэхніка, 1995. — Т. 1 :
Прамысловыя і рамесныя заняткі. — 350 с. Цітоў, В. С.
Этнаграфічная спадчына: Беларусь: традыцыйна-бытавая культура / В. С. Цітоў. — 2-е выд. — Мінск : Беларусь, 2001. — 207 с.
Этнаграфія Беларусі : энцыкл. / рэдкал. : I. П. ПІамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БелСЭ, 1989. — 575 с.