Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Музей "СПАДЧЫНА"

Дата: 2 апреля 2014 в 15:47, Обновлено 17 сентября 2018 в 21:24

                                   Прэзентацыя музея                                                               “Спадчына”


                                                       Адрас музея:

                                                   Рэспубліка Беларусь,

                                                  Гомельская вобласць,

                                                        Жлобінскі раён,

                                               в. Кіцін, вул. Школьная, 18.

                                                            т. 2-05-65

                             

                    Правядзенне экскурсій па тэмах:

                                   1. Культура Беларусі (IX - XX ст.).

                                   2. Інтэр´ер сялянскай хаты.

                                   3. Народныя промыслы.

                                   4. Вышыўка.

                                   5. Ганчарства.

                                   6. Ткацтва.

                                   7. Аглядная экскурсія.

   Для кожнага чалавека, асабліва вяскоўца, беларуская хата – гэта сядзіба, зробленая яго рукамі, і духоўнасць, якую атрымалі мы ад продкаў і якую павінны годна перадаць сваім дзецям і ўнукам.

   Што страцілі мы з гэтай спадчынай? Што прыдбалі за свой век? Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, трэба. Пры яркім святле бліскавіцы відаць усё навокал. А пры святле свечкі на покуці ў матчынай хаце, пры святле малітвы ў душы відаць і тое, што засталося ў мінулым, і ясніцца шлях у будучыню.

                                                      Этнаграфічны музей адкрыўся

                                           17 сакавіка 2014 года.


 

 Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

1. Быт старажытнай Беларусi.

2. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

3. Прадметы з гiсторыi тэхнікі

     Інтэр´ер этнаграфічнага музея нагадвае беларускую сялянскую хату XX стагоддзя. Экспазіцыя прадстаўлена дзвумя часткамі: пярэдняй хатай і задняй (клеццю ці халоднай).

    Галоўнае месца ў хаце заўсёды займае покуць, на якой размяшчаецца абраз. Ён лічыцца вялікай каштоўнасцю і ўпрыгожваецца вышыва-ным ручніком-набожнікам.

   Каля покуці таксама ставіцца стол, на які ложаць бо-хан чорнага хлеба з соллю, у вугал ставіцца сноп жыта.

   Покуць лічыцца самым ганаровым месцам ў хаце.

    Каля стала ў XX стагоддзі ставілі ложак, які абавязкова засцілалі саматканай посцілкай –падкладанкай, выкладвалі падушкі з прыгожымі вышыванымі накідкамі. На сцяну прымацоўвалі дыван ручной работы.

   У в. Кіцін было шмат майстрых, якія ткалі посцілкі, ручнікі, палавікі ( Бяляўская С., Лашкевіч С., Харанека Г., Баравік К., Лагуціна Н., Семянец А., Круглёва В.) і др.). Посцілка выканана Бяляўскай Соф´яй Сяргееўнай, вышыўка на накідках - Харанека Фёдарам Дзямідавічам, дыван-Лашкевіч Соф´яй Андрэеўнай.

   У першай палове XX стагоддзя ў хатах з´яўляюцца буфеты, якія служылі месцам захоўвання сталовага посуду, прадуктаў харчавання.

   Упрыгожвалі буфеты вышыўкай.

   Гэты буфет належаў Харанека Кацярыне Васільеўне, а зрабіў яго майстар з Парыч.

   Прыгожыя посцілкі, ручнікі, сурвэткі, вышыўкі жыхароў вёскі сведчаць аб высокім мастацкім гусце нашых землякоў.

    На ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфраваны аповед пра жыццё народа, прыроду, людзей.

    Вельмі крапатлівая была гэтая праца. Спачатку сеялі лён, потым яго рвалі, слалі, падымалі, вязалі ў снапы, сушылі. Потым церабілі, мялі, расчэсвалі, пралі, ткалі, адбельвалі, шылі, аздаблялі прыгожым арнаментам.

    У калекцыі этнаграфічнага кутка ёсць фартух пачатку XIX стагоддзя, які належаў прабабцы Лагуцінай Кацярыны Іванаўны.

   На паліцы гаспадары дома захоўвалі міскі, слоікі, лыжкі, збаны, макацёры (гліняны посуд, у якім церлі каноплі альбо мак, каб атрымаць малачко, яно патрэбна было ў час посту на бедную куццю).

   З посуду прыцягваюць ўвагу спорышы. Калі мужчыны працавалі ў полі, гаспадыня насіла ім ежу.

   У задняй частцы хаты знаходзіцца калаўротак (сама-пралка), прасніца з кудзеляй.

   Даўней у сялянскіх сем´ях дзяўчынак з сямі гадоў вучылі прасці, а да пятнадцаці гадоў яны ўжо ўмелі ткаць і рыхтавалі самі сабе пасаг.

    У задняй частцы хаты знаходзіліся таксама і другія прадметы, неабходныя для гаспадарання –ступа, у якой таўклі проса, каноплі і інш., маслабойка, мышалоўка.

   Кожны з нас  неад´емнае звяно ў тысячагадовай повязі пакаленняў, якія жылі на гэтай зямлі і пакінулі нам плён сваёй працы, матэрыяльнай і духоўнай.

    Беларусы - духоўна багаты і слаўны народ, і кожны з нас, нашчадкаў, павінен шанаваць яго набыткі, створаныя цяжкай працай на працягу складанай, часам трагічнай беларускай гісторыі.


 

                              Сардэчна запрашаем!

Мы і дарослых, і дзяцей

Запрашаем к нам у музей.

Экспанаты мы збіралі,

Рэчы цэнныя шукалі.

Каб цікавы наш музей

Змог парадаваць гасцей.


 


 

Прэзентацыю выканалі вучні 6 класа ДУА “Кіцінскі дзіцячы сад – базавая школа Жлобінскага раёна”2014 год

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.